Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская абяцае кожны тыдзень даваць справаздачу

31.01.2021 15:32
Лідарка апазіцыі будзе распавядаць пра тое, што паспеў зрабіць за сем дзён яе офіс.
Святлана Ціханоўская Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Гэта робіцца, каб паказаць беларусам, якая справа вядзецца, каб вярнуць ім законнасць ды нармальнае жыццё, кажа прэсавая сакратарка Ганна Красуліна.

- Мы вельмі хацелі, каб людзі ведалі, чым займаецца Святлана, чым замаецца яе офіс, прадстаўнікі. Каб яны разумелі, што пакет санкцый сам не ўключаецца, для гэтага вядзецца праца. Каб наведаць 25-30 краін на вышэйшым узроўні, трэба правесці велізарную працу па падрыхтоўцы.Апроч таго ладзіцца шмат міжнародных сустрэч, шмат званкоў і размоў з грамадзянамі Беларусі, студэнтамі, медыкамі, дварамі. Вядзецца рэальна велізарная праца.

За апошні тыдзень Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі студэнтаў, дактароў, мясцовых супольнасцяў дзеля абмеркавання сумеснай стратэгіі дзеянняў. Правяла шэраг важных міжнародных сустрэч з прэм'ерам Літвы, міністрамі замежных спраў Францыі, Румыніі, Польшчы, Літвы. Устанавіла першы афіцыйны кантакт з Украінай.

Запушчана стварэнне інструмента міжнароднага расследавання парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У ЕЗ перададзены спіс імёнаў для ўнясення ў санкцыйныя спісы.

юл